1 Сьпявайце Госпаду новую песьню, сьпявайце Госпаду у землі!
2 Сьпявайце Госпаду, багаслаўце Імя Яго! Абвяшчайце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.
3 Апавядайце між паганамі славу Яго, між усімі пародамі цуды Яго.
4 Вялікі Госпад і вельмі годны хвалы, страшней Ён за ўсіх чыста багоў!
5 Нішто — ўсе багі народаў, а Госпад нябёсы стварыў.
6 Бліскучасьць і маестат перад абліччам Яго, магутнасьць і краса ў сьвятыні Ягонай.
7 Аддайце Госпаду плямёны народаў; аддайце Госпаду магутнасьць і славу!
8 Аддайце Госпаду славу Імяні Яго; нясеце ахвяру, ды ідзеце ў падворкі Ягоныя.
9 пакланіцеся ніцма перад Госпадам у сьвяточнай адзежы. Задрыжы перад Ім уся зямля!
10 Скажыце паганам: ”Госпад валадарыць (царуе)! Ён умацаваў сусьвет, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць народы па праўдзе.
11 Няхай узрадуюцца нябёсы і увесяліцца зямля; няхай зайграе мора і ўся паўната ягона!
12 Хай усьцешыцца поле і ўвесь уражай, каб усе дрэвы лясныя зашумелі ад радасьці! —
13 Перад абліччам Госпада, бо Ён надыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіці зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па справядлівасьці і народы праўды ў праўдзе сваей.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 96

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.