Сьвет грашыць і псуецца
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Казаў дурны ў сваім сэрцы: “Няма Бога!”.
Папсаваліся яны, агідныя іхнія справы:
няма чалавека дастойнага, (каб дабро хто рабіў бы).
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
Казаў дурны ў сваім сэрцы: “Няма Бога!”.
Папсаваліся яны, агідныя іхнія справы:
няма чалавека дастойнага, (каб дабро хто рабіў бы).
2 Паглядае Госпад на сыноў Адама,
каб пабачыць, ці ёсьць хто разумны, што Бога шукае.
каб пабачыць, ці ёсьць хто разумны, што Бога шукае.
3 Усе зблудзілі, разам папсаваліся:
няма дастойнага чалавека — аніводнага!
няма дастойнага чалавека — аніводнага!
4 Ці ж не апамятаюцца ўсе злачынцы,
што народ мой пажыраюць, як бы хлеб елі?
Госпада ня прызываюць.
што народ мой пажыраюць, як бы хлеб елі?
Госпада ня прызываюць.
5 Дык задрыжаць яны ад страху, (хоць бяз прычыны),
бо ёсць Госпад сярод праведнага роду.
бо ёсць Госпад сярод праведнага роду.
6 Радай убогага вы пагарджаеце,
але Госпад — прыпынак ягоны.
але Госпад — прыпынак ягоны.
7 Каб жа прышло з Сыёну збаўленьне Ізраіля!
Калі Госпад адменіць лёс свайго народу,
уцешыцца Якуб і ўзрадуецца Ізраіль.
Калі Госпад адменіць лёс свайго народу,
уцешыцца Якуб і ўзрадуецца Ізраіль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 14
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
