Бог рассудзіць добрых і благіх
1 Псальм Азафа.
Але нарэшце, які добры Бог для Ізраіля!
І Госпад для людзей чыстага сэрца.
1 Псальм Азафа.
Але нарэшце, які добры Бог для Ізраіля!
І Госпад для людзей чыстага сэрца.
2 А ў мяне ледзь не захісталіся ногі,
амаль не пакаўзнуліся крокі мае!
амаль не пакаўзнуліся крокі мае!
3 Бо я завідываў неразумным, бачучы бязбожных шчасьлівымі,
4 што не зазнаюць ніякага гора: здаровае і моцнае іхняе цела.
5 У бяду сьмяротных яны не пападаюцца
ды іх ня б'юць як іншых людзей.
ды іх ня б'юць як іншых людзей.
6 Дзеля таго пыжа ў іх як ашыйнік,
а гвалт атуляе іх як вопратка.
а гвалт атуляе іх як вопратка.
7 З тлустага сэрца плыве іх злачынства —
аж выліваюцца наверх іхнія задумы.
аж выліваюцца наверх іхнія задумы.
8 Яны насьміхаюцца і гамоняць зласьліва:
пагражаюць звысака прыгнётам.
пагражаюць звысака прыгнётам.
9 Вуснамі сваімі сягаюць да неба,
а языком скачуць па зямлі.
а языком скачуць па зямлі.
10 Таму і народ мой да іх зьвертаецца
і як вадою ўпіваецца.
і як вадою ўпіваецца.
11 Яны кажуць: “Як жа Богу будзе ведама?
Ці ж ёсьць у Найвышэйшага пазнаньне?”
Ці ж ёсьць у Найвышэйшага пазнаньне?”
12 Такія вось ёсьць бязбожнікі
і ў поўным супакоі дапаўняюць багацьце.
і ў поўным супакоі дапаўняюць багацьце.
13 (І я сказаў): Ці ж тады не дарэмна я захаваў чыстае сваё сэрца,
амываючы ў нявіннасьці рукі мае?
амываючы ў нявіннасьці рукі мае?
14 Калі быў біты ў кожны дзень
і пераносіў кару кожную раніцу?
і пераносіў кару кожную раніцу?
15 Калі б я гаманіў: “Я хачу гаварыць як яны!”
Я ж быў бы здраднікам роду сыноў тваіх.
Я ж быў бы здраднікам роду сыноў тваіх.
16 Тады я пачаў разважаць, каб зразумець гэта,
але цяжкім гэта здавалася ў маіх вачах.
але цяжкім гэта здавалася ў маіх вачах.
17 Аж пакуль я не ўвайшоў у Божыя тайніцы
і пакуль не зразумеў канец іх.
і пакуль не зразумеў канец іх.
18 Сапраўды, Ты на схільнасьці ставіш іх і на згубу іх скідаеш.
19 О, як у міг яны зьнішчаны, зьніклі, счэзлі ад страху!
20 Як сном посьле прабуджэньня, так Ты,
Госпадзе, устаўшы, не дбаеш аб іхні абраз.
Госпадзе, устаўшы, не дбаеш аб іхні абраз.
21 Калі сэрца маё калацілася і нутро маё занямела,
22 дык я розум траціў і не цяміў нічога,
ды быў перад Табою як скаціна.
ды быў перад Табою як скаціна.
23 Але я застаўся пры Табе назаўсёды!
Ты ўзяў мяне за правую руку маю.
Ты ўзяў мяне за правую руку маю.
24 Ты радай тваей вядзеш мяне і посьле прыймаеш мяне да хвалы.
25 Дык каго ж я маю на небе?
З Табою на зямлі не жадаю нічога.
З Табою на зямлі не жадаю нічога.
26 Маё цела і маё сэрца зьнемагло:
Бог — скала майго сэрца і ўдзел мой навекі!
Бог — скала майго сэрца і ўдзел мой навекі!
27 Бо, сапраўды, хто адыходзіць ад Цябе, загіне:
Ты нішчыш тых, хто ад Цябе адступіўся.
Ты нішчыш тых, хто ад Цябе адступіўся.
28 А маё шчасьце — быць блізка Бога:
я палажыў надзею ў Госпадзе,
каб апавядаць усе твае ўчынкі
(у брамах дачкі Сыёнскае).
я палажыў надзею ў Госпадзе,
каб апавядаць усе твае ўчынкі
(у брамах дачкі Сыёнскае).
Каментары ці зноскі:
УВАГА: У гэтым псальме, як было ўжо ў некаторых папярэдніх псальмах, ставіцца труднае пытаньне, чаму Бог церпіць нягодных людзей, бязбожным добра жывецца, а справядлівыя церпяць ад іх страшэнныя зьдзекі. Адказ на гэта тут даецца такі: на зямлі ня дзеіцца поўная расплата за дабро і зло. Аднак прыйдзе Божы Суд на тым сьвеце і там Бог аддасьць “кожнаму паводле ўчынкаў ягоных”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 73
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
