З Богам няма баязьні(а)
1 Псальм Давідавы. Госпад ёсьць сьветласьць мая і збаўленьне маё,
Каго ж мне баяцца?
Госпад — ахова жыцьця майго, — каго ж мне трывожыцца?
1 Псальм Давідавы. Госпад ёсьць сьветласьць мая і збаўленьне маё,
Каго ж мне баяцца?
Госпад — ахова жыцьця майго, — каго ж мне трывожыцца?
2 Калі супраць мяне выступаюць злачынцы, каб пажорці цела маё, —
гэта яны — ворагі і праціўнікі мае — самі хістаюцца і падаюць.
гэта яны — ворагі і праціўнікі мае — самі хістаюцца і падаюць.
3 Калі азброіцца супраць мяне войска, сэрца маё не спужаецца:
Калі б вайна паўстала супраць мяне, я буду поўны надзеі.
Калі б вайна паўстала супраць мяне, я буду поўны надзеі.
4 Аднаго я прашу ў Госпада і гэтага толькі шукаю,
каб пабываць у доме Гасподнім усе дні жыцця майго,
каб карыстаць з салодкасьці Гасподняй
і аглядаць сьвятыню ягоную.
каб пабываць у доме Гасподнім усе дні жыцця майго,
каб карыстаць з салодкасьці Гасподняй
і аглядаць сьвятыню ягоную.
5 Бо Ён мне дае прытулак у сваім шатры ў дзень няшчасьця,
Ён укрывае мяне ў палатцы сваей і ўзносіць мяне на скалу.
Ён укрывае мяне ў палатцы сваей і ўзносіць мяне на скалу.
6 І цяпер узносіцца галава мая над ворагамі маімі,
якія мяне акружаюць.
І буду прыносіць ахвяры ў храме — жэртвы радасьці.
Я засьпяваю і зайграю псальмы перад Госпадам.
якія мяне акружаюць.
І буду прыносіць ахвяры ў храме — жэртвы радасьці.
Я засьпяваю і зайграю псальмы перад Госпадам.
7 Пачуй, Госпадзе, мой голас, я гукаю: зжалься і выслухай мяне!(б)
8 Аб табе гамоніць сэрца маё: “Шукайце аблічча майго!”
Я шукаю аблічча твайго, Госпадзе.
Я шукаю аблічча твайго, Госпадзе.
9 Не хавай твайго аблічча перада мною,
не адганяй слугі свайго ў гневе!
Не адкідай мяне і не пакідай мяне, Божа збаўленьня майго!
не адганяй слугі свайго ў гневе!
Не адкідай мяне і не пакідай мяне, Божа збаўленьня майго!
10 Калі б пакінулі мяне бацька і маці мая,
Госпад мяне прыйме.
Госпад мяне прыйме.
11 Навучы мяне, Госпадзе, дарогі тваей
і вядзі мяне простай сьцежкай дзеля ворагаў маіх!
і вядзі мяне простай сьцежкай дзеля ворагаў маіх!
12 Ня выдай мяне на волю праціўнікаў маіх,
бо фальшывыя сьведкі паўсталі супраць мяне,
што дыхаюць ненавісьцяй.
бо фальшывыя сьведкі паўсталі супраць мяне,
што дыхаюць ненавісьцяй.
13 Я веру, што ўбачу дабрату Госпада
ў краіне жывых.
ў краіне жывых.
14 Спадзявайся на Госпада!
Будзь адважны і ўмацуй сэрца сваё,
надзейся на Госпада!
Будзь адважны і ўмацуй сэрца сваё,
надзейся на Госпада!
Каментары ці зноскі:
а) У першай частцы псальму прарок выражае пэўную надзею на Госпада.
б) У другой частцы гэтую надзею гарачай малітваю да Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 27
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
