Пахвала Божай справядлівасьці
1 Псальм Давідавы. Калі ён перад Абімэлехам удаваў шалёнага,(б)
дый быў ім выгнаны і пайшоў сабе.
1 Псальм Давідавы. Калі ён перад Абімэлехам удаваў шалёнага,(б)
дый быў ім выгнаны і пайшоў сабе.
2 Алеф. У кожным часе буду хваліць Госпада:
Яго хвала ўсьцяж на вуснах маіх.
Яго хвала ўсьцяж на вуснах маіх.
3 Бэт. Душа мая будзе хваліцца ў Госпадзе:
няхай пачуюць пакорныя і ўцешацца.
няхай пачуюць пакорныя і ўцешацца.
4 Гімэль. Слаўце Госпада са мною:
разам узвялічым Імя ягонае.
разам узвялічым Імя ягонае.
5 Далет. Я шукаў Госпада і Ён мне адказаў:
збаўляў мяне ўва ўсіх маіх трывогах.
збаўляў мяне ўва ўсіх маіх трывогах.
6 Гэ. Хто ўзіраецца на Яго, той будзе асветлены,
і твар ягоны не дазнае стыду.
і твар ягоны не дазнае стыду.
7 Заін. Вось бядулька маліўся, і Госпад пачуў яго
і вызваліў яго з усіх напасьцяў.
і вызваліў яго з усіх напасьцяў.
8 Гэт. Анёл Гасподні закладае лягер (вартоўны)
ля ягоных верных, што баяцца Бога і вызваляе іх.
ля ягоных верных, што баяцца Бога і вызваляе іх.
9 Тэт Пакаштуйце і ўбачце, які добры ёсьць Госпад:
шчасьлівы, хто да Яго прыбягае!
шчасьлівы, хто да Яго прыбягае!
10 Йод. Бойцеся Госпада вы, сьвятыя ягоныя!
Хто баіцца Яго, не дазнае ні ў чым нястачы.
Хто баіцца Яго, не дазнае ні ў чым нястачы.
11 Каф. Багаты бядуе і цярпіць голад,
а хто шукае Госпада,
той ня церпіць нястачы ніякага дабра.
а хто шукае Госпада,
той ня церпіць нястачы ніякага дабра.
12 Лямэд. Падыйдзіце дзеці, паслухайце мяне:
а я вас навучу баяцца Госпада.(в)
а я вас навучу баяцца Госпада.(в)
13 Мэм. Хто ёсьць чалавек, што жадае жыцьця?
які жадае (доўгіх) днёў,
каб убачыць шчасьце?
які жадае (доўгіх) днёў,
каб убачыць шчасьце?
14 Нун. Паўстрымай язык свой ад злога
і вусны свае ад слоў крывадушных!
і вусны свае ад слоў крывадушных!
15 Самэх. Ухіляйся ад благога і твары добрае:
шукай супакою і імкніся да яго!
шукай супакою і імкніся да яго!
16 Аін. Вочы Госпада (адчынены) на справядлівых,
а вушы Яго — на іх маленьне.
а вушы Яго — на іх маленьне.
17 Пэ. Супраць злачынцаў — твар Гасподні,
каб вынішчыць памяць іх на зямлі.
каб вынішчыць памяць іх на зямлі.
18 Цадэ. Справядлівыя клічуць да Госпада, і Ён чуе
і вызваляе іх ад усіх іхніх бедаў.
і вызваляе іх ад усіх іхніх бедаў.
19 Коф. Блізкі Госпад да скрышаных сэрцам
і збаўляе разьбітых душою.
і збаўляе разьбітых душою.
20 Рэш. Няшчасьце за няшчасьцем на справядлівага,
але Госпад вызваляе яго ад усіх.
але Госпад вызваляе яго ад усіх.
21 Шын. Госпад сьцеражэ ўсе ягоныя косткі —
аніводная не паламаецца.
аніводная не паламаецца.
22 Тау. Ліха заб’ець бязбожніка і загінуць тыя,
што ненавідяць справядлівага.
што ненавідяць справядлівага.
23 Вау. Госпад збаўляе душу слуг сваіх
і не загінуць тыя,
што да Яго прыбягаюць.
і не загінуць тыя,
што да Яго прыбягаюць.
Каментары ці зноскі:
а) У гэтым псальме выказваецца бязьмерная ласкавасьць і справядлівасьць Божая: пабожны, хоць і церпіць, але ў Бога атрымае належную нагароду. А ўсё роўна “ліха заб’ець бязбожніка!”: ён надарэмна грызецца на гэтым сьвеце, а на тым яго дасягне суровая Божая справядлівасьць.
б) Тут трапіла памылка даўнейшага перапісчыка: замест “Абімэлех” павінна быць “Анхіс”.
в) Прарок дасьведчыў усялякіх бедаў ад ворагаў і з прычыны сваіх памылак і грахоў, дык перасьцярагае маладое пакаленьне, каб — праз верную службу Богу — не падпалі ў непамыснасьць. Кажа ў 12-м вершы: “Я вас навучу баяцца Госпада!”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 34
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
