1 Хадзеце, радасна засьпяваем Госпаду, выслаўляці будзем скалу нашага збаўленьня!
2 Прыступім прад Ім з падзякаю, з гукамі музыкі выслаўляйма Яго!
3 Бо хто ёсьць Бог? Вялікі, Госпад і Цар вялікі над усімі багамі.
4 У руцэ Яго — глыбіні зямныя і верхавіны гораў — Ягоныя.
5 Ягонае ёсьць мора, бо Ён Сам стварыў яго і сухаземле, якое Яго рукі сфармавалі.
6 Хадзеце, суклонімся і упадзем, укленчым прад Госпадам, нашым Тварцом!
7 Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, Ягонага стада, авечкі Ягонае рукі. О, каб вы сяньня
8 паслухалі голасу Яго! Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя,
9 як у Мэрыбе, як у дзень Масса ў пустыні! Дзе айцы вашыя прабавалі і спакушалі Мяне, хоць і бачылі маё дзела.
10 Сорак гадоў чуў Я агіду до роду гэтага; дык сказаў Я: “Гэта людзі блуднага сэрца, яны дарог маіх не знаюць.
11 Дык пакляўся Я ў гневе маім: “Ніколі яны ня ўвойдуць у супакой мой!”

Каментары ці зноскі:

У машынапісу: 7 Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, Ягонага стада, авечкі Ягонае рукі. О,каб вы сяньня паслухалі голасу Яго! 8 Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень Масса ў пустыні!


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 95

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.