Малітва ў цяжкай хваробе(а)
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Багаслаўлёны, хто зважае на беднага і мізэрнага:
у дзень няшчасьця Госпад выбавіць яго.
у дзень няшчасьця Госпад выбавіць яго.
3 Няхай Госпад яго сьцеражэ і дае яму жыцьцё і шчасьце на зямлі.(б)
О, (Госпад), не дасьць яго ў лютасьць ворагаў ягоных!
О, (Госпад), не дасьць яго ў лютасьць ворагаў ягоных!
4 Госпад яго ўзмацуе на ложы нядужным:
“Ты зусім адменіш пасьцель у хваробе яго.”
“Ты зусім адменіш пасьцель у хваробе яго.”
5 Я сказаў: “Госпадзе, будзь мне міласэрны!
аздараві душу маю, бо я саграшыў супраць Цябе”.
аздараві душу маю, бо я саграшыў супраць Цябе”.
6 Мае ворагі абмаўляюць мяне і кажуць:
“Калі ж ён памрэ і шчэзьне імя яго?”.
“Калі ж ён памрэ і шчэзьне імя яго?”.
7 А хто наведвае мяне, гаворыць пустое:
сэрца ягонае — поўнае злосьці,
а за вочы зьневажае мяне.
сэрца ягонае — поўнае злосьці,
а за вочы зьневажае мяне.
8 У зайздрасьці ўсе ненавісьнікі шэпчуць супраць мяне:
выдумліваюць на мяне ліхое — шкоднае мне.
выдумліваюць на мяне ліхое — шкоднае мне.
9 (Кажуць): “Пякельная пошасьць пала на яго,
калі заляжа, дык не паўстаць яму болей!”.
калі заляжа, дык не паўстаць яму болей!”.
10 Нават і прыяцель, якому я давяраў,
які еў мой хлеб, падняў пяту на мяне.
які еў мой хлеб, падняў пяту на мяне.
11 Але Ты, Госпадзе, зжалься нада мною і падыймі мяне,
каб я ім, такім людзям, аддзячыў.
каб я ім, такім людзям, аддзячыў.
12 І з таго я ведаць буду, што Ты мне прыхільны,
калі мой вораг ня будзе больш мець перамогі нада мною.
калі мой вораг ня будзе больш мець перамогі нада мною.
13 І я, якога Ты падтрымаў,
астануся незакрануты і
Ты мяне паставіш перад сваім Абліччам навекі.
астануся незакрануты і
Ты мяне паставіш перад сваім Абліччам навекі.
14 Будзь пахвалены, Госпадзе Божа Ізраіля,
ад веку і аж навекі!
Аман, аман!
ад веку і аж навекі!
Аман, аман!
Каментары ці зноскі:
а) У цяжкой слабасьці, калі ворагі чакаюць ягонае сьмерці, прарок тым больш спадзяецца помачы ад Бога і сардэчна моліцца. Гэты псальм асабліва прыдатны для хворага чалавека ў ягонай прыватнай малітве.
б) У лацінскім набажанстве гэты верш увайшоў у малітву-суплікацыю за Рымскага Папу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 41
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
