1 Псальм — Малітва Давіда.
Прыхілі, Госпадзе, вуха тваё і адкажы мне, бо бедны я і няшчасны.
2 Захавай маю душу, бо я твой прыяцель: збаў слугу твайго, які спадзяецца на Цябе, бо Ты — Бог мой,
3 Госпадзе, зжалься нада мною, бо увесь дзень я да Цябе гукаю.
4 Пацеш душу слугі твайго, бо да Цябе я узношу душу маю, Г-дзе,
5 Бо Ты, Госпадзе, добры і міласьцівы, поўны любові да ўсіх, што Цябе прызываюць.
6 Выслухай, Г-дзе, малітву маю, зважаеш на голас майго маленьня.
7 У дзень майго уціску я клічу Цябе, бо Ты выслухаеш мяне Г-дзі.
8 Між багамі няма ні аднаго роўнага Табе, і нічога падобнага да учынкаў тваіх.
9 Усе народы прыйдуць пакланіцца Табе, Г-дзе, і славіць імя тваё.
10 Бо Ты — вялікі і творыш цуды; Ты — Бог адзін толькі.
11 Навучы мяне, Г-дзе, шляхоў тваіх, каб я хадзіў у праўдзе тваёй; сэрца маё накіруй да баязьні Імяні твайго.
12 І буду усім сэрцам маім дзякаваць Табе, Г-дзе, Божа мой і Імя тваё буду праслаўляць навекі.
13 Бо міласьць Твая нада мною вяліка і Ты вырваў душу маю з бяздоньняў Шэолю (пекла).
14 О Божа, гордыя супраць мяне збунтаваліся і натоўп раз’юшаных шукае душу маю, ды яны цалкам на Цябе не зважаюць, Сыён — маці народаў.
15 адсутнічае
16 адсутнічае
17 адсутнічае
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 86

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.