1 Песьня ўзыходжаньня.
Узношу я вочы мае да Цябе, што жывеш на небе.
2 Запраўды: як вочы рабоў да рукі іхняга гаспадара і як вочы рабыні — а да рукі гаспадыні яе, так нашыя вочы — да Госпада, Бога нашага — аж пакуль не засаліцца над намі.
3 Зьлітуйся над намі, Госпадзе, зьлітуйся над намі, бо лішне мы насычаны пагардай!
4 Душа наша перасычана насьмешкамі здаволеных і пагардаю пышных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 123

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.