Малітва даверу і надзеі на Бога

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Дакуль, Госпадзе, ці забудзеш мяне да канца?
Дакуль будзеш укрываць аблічча сваё ад мяне?
3 Дакуль буду трымаць боль у маёй душы, —
З дня на дзень знямогу ў маім сэрцы?
Дакуль мой праціўнік будзе ўзносіцца нада мною?
4 Глянь і адкажы мне, Госпадзе Божа мой!
Прасвятлі вочы мае, каб я не заснуў сном сьмяротным.
5 Как ня мог сказаць вораг мой: “Я перамог яго!”.
Каб мае праціўнікі не радаваліся, што я пахіснуўся.
6 Але я спадзяюся на ласку тваю, Госпадзе!
Няхай цешыцца сэрца маё з помачы тваёй,
каб я сьпяваў Госпаду за дабро, што зрабіў Ён мне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 13

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.