Якой чэсьці Бог дамагаецца ад людзей?

1 Псальм Асафа.
Бог над багамі, Госпад прамовіў і кліча зямлю —
ад усходу сонца і да захаду яго.
2 З Сыёну, з дасканалага хараства, заясьнеў Бог.
3 Няхай прыйдзе Бог і далей не маўчыць:
перад Ім — агонь пажыраючы,
а навокал Яго — страшэнная бура.
4 Ён кліча неба, што ўверсе і зямлю на суд народу свайго.
5 “Зьбярэце на Мне сьвятых маіх,
што Запавет са мною завяршылі пры ахвяры.
6 адсутнічае
8 Слухай, мой народзе, Я гавару!
І сьведчу супраць цябе, Ізраілю:
Я ёсьць Бог, твой Бог!
8 Не за твае ахвяры буду дакараць цябе,
бо цэлапаленьні твае — заўсёды перада Мною.
9 Ня трэба Мне браць з дому твайго вала,
ані казлоў із стадаў тваіх!
10 Бо мая ёсьць уся зьвярына ў лясах,
дый скаціна на маіх горах у тысячах.
11 Я ведаю ўсе птушкі паднябесныя,
а ўся жывіна на палёх належыць да Мяне.
12 Калі б я быў галодны, дык табе таго бы не сказаў,
бо мая ёсьць уся зямля, дый усё, што яе напаўняе.
13 Ці ж я хачу есьці мяса валоў,
або жадаю піць кроў казлоў?
14 Богу аддай падзяку ў ахвяру
і твае абяцаньні дапаўняй Найвышэйшаму!
15 І кліч Мяне ў дзень няшчасьця:
Я спасу цябе і ты будзеш Мяне славіць”.
16 А да бязбожніка Бог гавора:
“Нашто вылічаеш мае прыказаньні
і ў вусны бярэш мой запавет?
17 Ты, які ненавідзіш закон і словы мае кідаеш за сабою?
18 Калі ты ўбачыў злодзея, ты з ім братаўся
і вёў сяброўства з распуснікамі.
19 Вусны свае ты расчыніў на благое,
а язык твой сплятаў здраду.
20 Засядаеш і зласловіш на брата свайго,
ганьбіш сына маткі сваей.
21 Гэтак ты рабіў, а я навучаў, —
дык табе здалося, што я падобны да цябе.-
(Але я пацягну цябе да адказу
і пастаўлю гэта табе перад вочы).
22 Сьцеражыцеся вы, што забываецце Бога,
каб я не злавіў вас і ня будзе каму ратаваць вас!
23 Той, хто прыносіць у ахвяру падзяку,
той славіць Мяне,
а той жыве нявінна,
Я дам яму Божае спасеньне”.

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Бога трэба славіць ня вонкавымі толькі ахвярамі і малітвамі, а ўсею душою і сэрцам. І Бог кліча на Суд увесь сьвет і сапраўды аддасьць кожнаму паводле ягоных заслугаў.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 50

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.