1 Кіраўніку хору — сыноў Корэ — Псальм.
2 Ты зьлітаваўся, Госпадзе, над зямлёю тваёй; Ты вярнуў палонных Якуба.
3 Ты зьняў правіны з народу твайго, Ты закрыў усю ягоную віну.
4 Ты ўтрымаў узбурэньне сваё і спыніў палючы гнеў твой.
5 Абнаві нас, Божа, Збавіцелю наш, і адлажы заўзятасьць тваё на нас.
6 Ці-ж будзеш гневацца на нас заўсёды і ці расцягнеш гнеў твой ад веку да веку?
7 Няўжо не дасі нам аджыць нанова, і народ твой уцешыцца ў табе?
8 Дай нам, Г-дзе, ўбачыць ласку тваю і даруй нам збаўленьне тваё!
9 Я слухаю! Што кажа Госпад? Бог гаворыць аб супакою для народу свайго і прыяцеляў сваіх, каб яны сэрцам не зьвярталіся да глупстваў.
10 Сапраўды, блізка ёсьць Яго збаўленьне тым, што Яго баяцца, каб слава Яго прабывала на нашай зямлі.
11 Міласэрзе і вернасьць сустракаюцца, спр-васьць і супакой цалуюцца.
12 Вернасьць вырастае з зямлі, а справядлівасьць зь нябёсаў выхіляецца.
13 Госпад Сам даруе шчасьце, а наша зямля дасьць свій плод.
14 Справядлівасьць ідзе наперадзе Яго і супакой на шляху крокаў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 85
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
