1 Песьня узыходжаньня.
Я узношу вочы да гораў: адкуль прыйдзе мая успамога?
2 Успамога мне прыходзіць ад Госпада, які стварыў неба і зямлю.
3 Няхай Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваей: няхай-жа ня сьпіць стораж твой!
4 О, не! Ён не задрэмле, ані засьне стораж Ізраіля.
5 Госпад ёсьць твой стораж, твой цень — Госпад, праваруч ля цябе,
6 Каб сонца ўдзень не паразіла цябе, ані месяц уночы.
7 Госпад цябе сьцеражэ ад усякага зла: Ён сьцеражэ душу тваю.
8 Ён цябе сьцеражэ пры выхадзе і пры павароце — і цяпер і навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 121

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.