Шчасьце чалавека, які атрымаў адпушчэньне грахоў
1 Псальм Давідавы. Паэма-навука.(а)
Шчасьлівы, каму даравана ягонае злачынства, каму адпушчаны грахі.
1 Псальм Давідавы. Паэма-навука.(а)
Шчасьлівы, каму даравана ягонае злачынства, каму адпушчаны грахі.
2 Шчасьлівы чалавек, каму Госпад не палічыць віны яго
і ў каго ў душы няма фальшу.
і ў каго ў душы няма фальшу.
3 Я маўчаў, змарнелі косьці мае
ад бязупыннага стагнаньня майго.
ад бязупыннага стагнаньня майго.
4 Бо дзень і ноч абцяжвала мяне рука твая:
сэрца маё высахла, як трава ў летнюю сушу.
сэрца маё высахла, як трава ў летнюю сушу.
5 Грэх мой я выявіў Табе і віны маей я не таіў.
Я сказаў: “Пайду вызнаваць Госпаду мой грэх!”.
А Ты разграшыў — дараваў мне віну граху майго.
Я сказаў: “Пайду вызнаваць Госпаду мой грэх!”.
А Ты разграшыў — дараваў мне віну граху майго.
6 Дык кожны няхай моліцца да Цябе ў часе труднасьці:
хаця бы і вялікія воды разьліліся,
яго ня змогуць дасягнуць.
хаця бы і вялікія воды разьліліся,
яго ня змогуць дасягнуць.
7 Ты ёсьць мая ўцечка!
У бядзе мяне захаваеш:
радасьцяй збаўленьня акружыш мяне.
У бядзе мяне захаваеш:
радасьцяй збаўленьня акружыш мяне.
8 Я цябе навучу і пакажу дарогу, якой пойдзеш:
мае вочы над табою — Я буду радай тваею.
мае вочы над табою — Я буду радай тваею.
9 Ня будзь ты як конь або мул, што розуму ня маюць,
якіх трэба зануздаць вуздой і цуглямі,
каб стрымаць іхняе шаленства,
(інакш яны ня прыйдуць к табе).
якіх трэба зануздаць вуздой і цуглямі,
каб стрымаць іхняе шаленства,
(інакш яны ня прыйдуць к табе).
10 Бязбожнік шмат мае бедаў,
а хто спадзяецца на Госпада,
таго Ён ласкай агартае.
а хто спадзяецца на Госпада,
таго Ён ласкай агартае.
11 Радуйцеся і весяліцеся ў Госпадзе, справядлівыя!
трыўмфуйце ўсе чыстыя сэрцам.(б)
трыўмфуйце ўсе чыстыя сэрцам.(б)
Каментары ці зноскі:
а) Гэта другі псальм пакутны, які вельмі любіў сьвяты Аўгустын.
б) Прарок выясьняе патрэбу прызнавацца да сваіх правінаў і толькі, калі ён высказаў свой грэх і упакорыўся перад Богам, тады дастаў адпушчэньне і пачуў вялізную палёгку ў сваей душы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 32
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
