Вячорная малітва

1 Кіраўніку хору на струнных гуслях. Псальм Давідавы.
2 Калі я клічу, паслухай мяне,
Божа мой, Ты — справядлівы!
Ты ў прыгнёцце даваў мне звальненне.
Зжалься нада мною і паслухай маю малітву!
3 Ах, людзі! Дакуль будзеце цьвёрдага сэрца?
Чаму любіце марнасць і шукаеце няпраўды?
4 Ведайце, што дзіўны учыніў Госпад свайго Святога. —(а)
Госпад паслухае мяне, калі буду Яго клікаць.
5 Дрыжыце, а не грашыце!
Разважайце на ложах вашых, але маўчыце.(б)
6 Нясеце праўдзівыя ахвяры
і спадзявайцеся на Госпада!
7 Людзі кажуць: “Хто пакажа нам шчасьце?”.
Ты, Госпадзе, узьнімі над намі сьветласьць твайго аблічча!
8 Ты, Госпадзе, напоўніў сэрца маё большай радасьцяй,
чым маюць тыя, што сабралі збожжа і віна багата.
9 Спакойна лягу і засну я зара,
бо Ты адзін, Госпадзе, даеш мне бяспечнасьць.

Каментары ці зноскі:

а) “Свайго Святога” — гэтыя словы адносяцца да Мэсыяша-Хрыста.

б) Думкі свае кяруйце да Бога ў малітве і супакою!


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 4

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.