Малітва аб шчасьлівую старасьць
1 У Цябе, Госпадзе, я маю мой прытулак:
ня дай мне асароміцца навекі!
1 У Цябе, Госпадзе, я маю мой прытулак:
ня дай мне асароміцца навекі!
2 У тваей справядлівасьці барані мяне
і вызваль мяне!
Прыхілі да мяне тваё вуха і збаў мяне!
і вызваль мяне!
Прыхілі да мяне тваё вуха і збаў мяне!
3 Будзь мне скалою прыпынку, цьвярдыняю моцнаю,
каб ратаваць мяне,
бо Ты — мая апора і ўмацаваньне маё.
каб ратаваць мяне,
бо Ты — мая апора і ўмацаваньне маё.
4 Божа мой, вызваль мяне з рукі бязбожніка,
з горсьці злачынцы і прыгнятацеля!
з горсьці злачынцы і прыгнятацеля!
5 Бо Ты, Госпадзе, — надзея мая,
Божа, — Ты маё спадзяваньне змалку дзён маіх.
Божа, — Ты маё спадзяваньне змалку дзён маіх.
6 Ад нарадженьня я на Цябе злаваўся:
ад улоньня маткі Ты — апякун мой,
у Табе — мая хвала заўсёды.
ад улоньня маткі Ты — апякун мой,
у Табе — мая хвала заўсёды.
7 Шмат хто глядзіць на мяне як на дзіва,
але Ты ёсьць пэўны мой памацнік.
але Ты ёсьць пэўны мой памацнік.
8 Вусны мае поўны хвалы тваей:
штодня хваляць веліч тваю.
штодня хваляць веліч тваю.
9 Не адкідай мяне ў час маей старасьці:
калі знікне сіла мая, не пакідай мяне!
калі знікне сіла мая, не пакідай мяне!
10 Бо змаўляюцца ворагі мае на мяне,-
тыя, што наглядаюць мяне і раюцца супольна,
тыя, што наглядаюць мяне і раюцца супольна,
11 кажучы: “Бог пакінуў яго:
ганіцеся за ім і схапіце яго,
бо няма нікога, хто бы яго бараніў!”.
ганіцеся за ім і схапіце яго,
бо няма нікога, хто бы яго бараніў!”.
12 Божа, ня будзь далёка ад мяне!
Мой Божа, пасьпяшы мне на помач!
Мой Божа, пасьпяшы мне на помач!
13 Хай асаромяцца і згінуць ворагі душы маей!
каб пакрыліся ганьбай і сорамам тыя,
што шукаюць мне нядолі!
каб пакрыліся ганьбай і сорамам тыя,
што шукаюць мне нядолі!
14 А я бязупынна буду спадзявацца на Цябе
і множыць славу тваю!
і множыць славу тваю!
15 Мае вусны будуць абвяшчаць тваю справядлівасьць,
кожны дзень — тваё збаўленьне,
(бо не магу яго палічыць).
кожны дзень — тваё збаўленьне,
(бо не магу яго палічыць).
16 Я прыйду да Гасподняе магутнасьці,
каб праславіць справядлівасьць тваю і толькі тваю!
каб праславіць справядлівасьць тваю і толькі тваю!
17 О, Божа, Ты вучыў мяне змалку
і дасюль я абвяшчаю цуды твае.
і дасюль я абвяшчаю цуды твае.
18 І старога і даўгавечнага не пакідай мяне, о Божа,
пакуль не раскажу аб сіле тваей гэтаму роду
і пра моц тваю тым, што прыйдуць.
пакуль не раскажу аб сіле тваей гэтаму роду
і пра моц тваю тым, што прыйдуць.
19 І пра справядлівасьць тваю, што сягае да неба.
Вялічэзныя справы ты даканаў, о Божа!
Хто можа раўняцца з Табою?
Вялічэзныя справы ты даканаў, о Божа!
Хто можа раўняцца з Табою?
20 Ты, што даў мне бачыць гэтулькі нядолі і гора,
але ажывіш мяне ізноў
і з бяздоньняў зямлі зноў мяне выцягнеш.
але ажывіш мяне ізноў
і з бяздоньняў зямлі зноў мяне выцягнеш.
21 Ты памножыш дастойнасьць маю
і вернешся пацешыць мяне.
і вернешся пацешыць мяне.
22 Дык і я, мой Божа, буду сьпяваці
і дзякаваць Табе на ліры за вернасьць тваю:
буду на гусьлях табе іграці, о Сьвяты Ізраіля!
і дзякаваць Табе на ліры за вернасьць тваю:
буду на гусьлях табе іграці, о Сьвяты Ізраіля!
23 О, як уцешацца вусны мае, калі сьпяваць Табе буду
і душа мая, якую Ты збавіў!
і душа мая, якую Ты збавіў!
24 А язык мой будзе штодня абвяшчаць справядлівасьць тваю:
ганьба і стыд няхай спадзе на тых,
што шукаюць мае нядолі!
ганьба і стыд няхай спадзе на тых,
што шукаюць мае нядолі!
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Гэты псальм не мае загалоўку, хоць некаторыя дапушчаюць, што ўлажыў яго Давід у сваей старасьці.
Пабожны старац хваліць Бога і просіць помачы і апекі ў сваей старасьці: ён не даверае сваім сілам, а мае яшчэ нямала ворагаў. Так як змалку служыў Богу верна, дык тым больш цяпер абяцае вернасьць у гэтай службе: ён верыць, што Бог ёсьць усёмагутны і бясконца добры, дык спадзяецца дазнаваць ягонай ласкавасьці да канца сваіх днёў.
71:7 — памацнік — успаможца, заслона магутная.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 71
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
