1 Алелюя!
Хвалі, душа мая, Госпада!
2 Хваліць хачу Госпада, пакуль жыву; сьпяваць буду Г-ду, пакуль трываць буду.
3 Не кладзіце вашае веры у князёх, ані ў сыне зямлі, бо ён збавіць ня можа.
4 Ён, як аддасьць дух, дык вернецца ў сваю гліну і ў той-жа дзень счезнуць мысьлі яго.
5 Шчасьлівы, хто мае ў помачы Бога Якубавага, а ягоная надзея — у Г-дзе Богу ягоным! —
6 Той, што стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім. Ён праўду хавае навекі.
7 Ён вяртае справядлівасьць прыгнечаным, галодным хлеб дае; Госпад вязьняў вызваляе.
8 Госпад вертае вочы сьляпым, раўняе пахіляных,
9 Госпад апякуецца пілігрымамі, падтрымлівае сірату і ўдаву.
10 Госпад любіць справядлівых, але дарогу бязбожных адвертае.
Госпад валадарыць на векі! Твой Бог, Сыёне, з роду ў род!
(Алелюя!)
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 146

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.