Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 146 Псальм 146 (145)

1 Алілуя. Хвалі, душа мая, Госпада,
2 буду хваліць Госпада пры жыцці маім, буду спяваць псальмы Богу майму, колькі жыць буду.
3 Не ўскладайце надзею на князёў, на сына чалавечага, у якіх няма збаўлення.
4 Выйдзе дух яго і вернецца ён у сваю зямлю, у гэты дзень загінуць усе намеры яго.
5 Шчасны той, каму Бог Якубаў успаможца, чыя надзея ў Госпадзе Богу сваім,
6 Які стварыў неба і зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх ёсць; Які пільнуецца праўды вечна,
7 чыніць суд прыгнечаным, дае ежу тым, што прагнуць. Госпад вызваляе вязняў.
8 Госпад прасвятляе сляпых, Госпад выпрастоўвае сагнутых, Госпад любіць справядлівых.
9 Госпад апякуецца прыхаднямі, падтрымлівае сірату і ўдаву і знішчае дарогу грэшнікаў.
10 Госпад валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з пакалення ў пакаленне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 146

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017