Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 25 Псальм 25 (24)

1 АЛЕФ. Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, узняў я душу маю.
2 БЭТ. Божа мой, на Цябе спадзяюся; хай не сумеюся! Хай не кпяць з мяне непрыяцелі мае.
3 ГІМЭЛЬ. Бо ўсе тыя, што трымаюцца Цябе, не будуць засаромлены. Засаромлены будуць тыя, што чыняць бязвер’е дзеля марнасці.
4 ДАЛЕТ. Пакажы мне, Госпадзе, Свае дарогі і навучы мяне Сваім сцежкам.
5 ГЭ. Вядзі мяне праўдай Тваёй і вучы мяне, бо Ты Бог збавення майго. ВАЎ. На Цябе спадзяюся штодня.
6 ДЗАЙН. Помні, Госпадзе, пра міласці Твае і пра міласэрнасць Тваю, бо яны спрадвечныя!
7 ГЭТ. Не прыпамінай грахоў маладосці маёй і злачынстваў маіх, але помні пра мяне Ты паводле міласэрнасці Тваёй, згодна дабраце Тваёй, Госпадзе.
8 ТЭТ. Спагадны і праведны Госпад, таму наставіць грэшнікаў на шлях;
9 ЁД. пакорлівых накіруе па справядлівасці, наставіць сціплых на шляхі іх.
10 КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
11 ЛЯМЭД. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, злітуешся над грахом маім: бо ён так вялікі.
12 Госпада? Ён наставіць такога на шлях, які [той] выбірае.
13 НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.
14 САМЭК. Спагадае Госпад тым, што баяцца Яго, каб адкрыць ім Свой запавет.
15 АЙН. Мае вочы заўсёды да Бога, бо Ён вырве ногі мае з пасткі.
16 ФЭ. Глянь на мяне і пашкадуй мяне, бо самотны я і няшчасны.
17 САДЭ. Пашыр цясніны сэрца майго і вырві мяне з засмучэнняў маіх.
18 Прыглядзіся да пакорлівасці маёй і да цяжару працы маёй і адпусці ўсе правіны мае.
19 РЭС. Глянь на ворагаў маіх, бо яны размножыліся, і лютай нянавісцю зненавідзелі мяне.
20 СІН. Пільнуй душу маю і вырві мяне; не пасаромлюся, бо я ўсклаў надзею на Цябе.
21 ТАЎ. Хай бязвіннасць і справядлівасць пільнуюць мяне, бо я трымаўся Цябе.
22 ФЭ. Збаў, Божа, Ізраэль ад усіх няшчасцяў яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 25

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017