1 Псалом Давіда. Будзі мяне, Госпадзе, бо я ў незласьлівасьці маёй хадзіў і, усклаўшы надзею на Госпада, не саслабну.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, правер мяне, распалі нутро маё і сэрца маё.
3 Бо міласэрнасьць Твая перад маімі вачыма, і я ўпадабаў праўду Тваю.
4 Не сядзеў я на марнаслоўным сходзе і з парушальнікамі закону не пайду.
5 Я ўзьненавідзеў зборышча злыдняў і з бязбожнымі ня сяду.
6 Памыю між нявіннымі рукі мае і абыду вакол ахвярнік Твой, Госпадзе,
7 каб пачуць голас хвалы і расказаць пра ўсе цуды Твае.
8 Госпадзе, я палюбіў красу дому Твайго і месца прабываньня славы Тваёй.
9 Не загубі душы маёй з бязбожнымі і жыцьця майго з людзьмі крыві,
10 у чыіх руках беззаконьні: правая рука іх поўная хабараў.
11 Я ж хадзіў у незласьлівасьці маёй: збаў мяне і зьмілуйся нада мною.
12 Нага мая стаіць на правым шляху: на зборах буду бласлаўляць Цябе, Госпадзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 25
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.