1 Алілуя! Агея і Захара. Хвалі, душа мая, Госпада.
2 Праз усё жыцьцё маё буду хваліць Госпада, буду пяяць Богу майму, пакуль існую.
3 Не спадзявайцеся на князёў, на сыноў людзкіх, у якіх няма ратунку:
4 выйдзе дух яго, і ён вернецца ў зямлю сваю; у той дзень згінуць усе задумы яго.
5 Шчасьлівы той, каму Бог Якуба — памочнік яго: надзея яго на Госпада, Бога яго,
6 які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх; які захоўвае праўду давеку,
7 чыніць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Госпад вызваляе палонных,
8 Госпад прасьвятляе сьляпых, Госпад падымае пахілых, Госпад любіць праведнікаў.
9 Госпад ахоўвае прыхадняў, прыгорне сірату і ўдаву, а шлях грэшных разбурыць.
10 Госпад будзе панаваць давеку, Бог твой, Сыёне, з роду ў род.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 145
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.