1 Псалом Давіда. Госпад пасе мяне, і ні ў чым ня буду мець нястачы:
2 на зялёнай пашы — там Ён пасяліў мяне, ля ціхай вады ўзгадаваў мяне,
3 навярнуў душу маю, накіраваў мяне на правыя сьцежкі дзеля імя свайго.
4 І калі нават пайду ў цені сьмерці, не збаюся зла, бо Ты са мною. Жазло Тваё і посах Твой — яны мяне суцешылі.
5 Ты нарыхтаваў стол для мяне насуперак тым, што перасьледуюць мяне, алеем памазаў галаву маю; і чаша Твая, што напойвае мяне, якая выдатная яна!
6 І міласьць Твая будзе ісьці сьледам за мною праз усе дні жыцьця майго, і пасялюся ў доме Гасподнім на доўгія дні.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 22
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.