1 Чаму замітусіліся народы і людзі задумалі марнае?
2 Уладары зямлі паўсталі, і князі сабраліся разам на Госпада і на Яго памазаньніка:
3 «Разарвем іх путы і скінем з сябе ярмо іх!»
4 Той, хто жыве ў небе, пасьмяецца з іх, і Госпад пасароміць іх.
5 Тады загаворыць да іх у гневе сваім і ў абурэньні сваім устрывожыць іх.
6 А я пастаўлены Ім уладаром над Сыёнам, гарой сьвятой Яго,
7 абвяшчаць пастанову Гасподнюю. Госпад сказаў мне: «Ты сын Мой, сёньня Я нарадзіў цябе.
8 Прасі ў Мяне, і дам табе як спадчыну тваю народы і канцы зямлі ў валоданьне тваё.
9 Жалезным жазлом будзеш пасьвіць іх і, быццам гліняны посуд, скрышыш іх».
10 Дык цяпер зразумейце, уладары, навучыцеся, усе, што судзіце зямлю!
11 Служыце Госпаду са страхам і слаўце Яго з трапятаньнем.
12 Прыміце навуку, каб часам не разгневаўся Госпад, і згінеце, сышоўшы з праўдзівай дарогі, калі хутка загарыцца гнеў Яго. Шчасьлівыя ўсе, што на Яго спадзяюцца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 2

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.