1 Алілуя! Сьпявайце Госпаду новую песьню: хвала Яго хай гучыць на зборах сьвятых.
2 Хай радуецца Ізраіль у Тым, хто стварыў яго, і сыны Сыёну хай цешацца Уладаром сваім;
3 хай хваляць імя Яго карагодамі, хай пяюць Яму пад гукі бубнаў і гусьляў!
4 Бо Госпад спагадае народу свайму і ўзвышае лагодных збаўленьнем.
5 Усхваляцца сьвятыя ў славе, і ўзрадуюцца на ложах сваіх:
6 узьвялічваньне Бога на вуснах іх, і мячы двусечныя ў руках іх,
7 каб учыніць адплату паганам і пакараньне народам,
8 зьвязаць уладароў іх путамі, а вяльможаў іх кайданамі жалезнымі,
9 каб споўніць над імі прысуд напісаны. Гонар гэты будзе ўсім сьвятым Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 149

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.