1 Кіраўніку хору. На актаву. Псалом Давіда.
2 Ратуй мяне, Госпадзе, бо ня стала праведнага, бо праўды паменшала сярод сыноў людзкіх.
3 Марнае казаў кожны бліжняму свайму: падступнымі вуснамі і сэрцам прамаўляў крывадушным.
4 Госпад загубіць усе здрадлівыя вусны і высакамоўны язык
5 тых, што казалі: «Язык наш узьвялічым, вусны нашыя пры нас: хто наш госпад?»
6 «Дзеля пакутаў убогіх і стогну бедных, вось, устану, — кажа Госпад — яўлюся ім збаўленьнем, адкрыта буду казаць пра яго».
7 Словы Гасподнія — словы чыстыя, срэбра, выпрабаванае агнём, праверанае на адсутнасьць зямлі, сем разоў ачышчанае.
8 Ты, Госпадзе, усьцеражэш нас і захаваеш нас ад гэтага роду давеку.
9 Бязбожныя ходзяць навокал; з вышыні Тваёй Ты вельмі дбаеш пра сыноў людзкіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 11
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.