1 Сыном Карэевым. Псалом. Песьня.
2 Асновы яго на горах сьвятых: Госпад любіць брамы Сыёну больш за ўсе сялібы Якуба.
3 Слаўнае казалі пра цябе, места Божае!
4 Прыгадаю Рагаб і Бабілён тым, што ведаюць мяне; а вось іншапляменьнікі, і Тыр, і народ этыёпскі: яны нарадзіліся там.
5 «Маці Сыён» — скажа чалавек, і чалавек нарадзіўся ў ім, і сам Усявышні заснаваў яго.
6 У сьпісе народаў і князёў Госпад пакажа тых, што былі ў ім. Бо жыльлё ўсіх радасных у табе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 86

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.