1 Песьня ўзыходжаньняў. Калі б ня тое, што Госпад быў з намі — хай жа скажа Ізраіль, —
2 калі б ня тое, што Госпад быў з намі, калі на нас паўставалі людзі, яны напэўна жывымі праглынулі б нас;
3 калі злосьць іх загарэлася на нас, то напэўна вада затапіла б нас.
4 Сапраўды, цераз паток перайшла душа наша:
5 сапраўды, душа наша перайшла цераз імклівую ваду.
6 Блаславёны Госпад, што не аддаў нас на здабычу ў зубы іх.
7 Душа наша, быццам верабей, вырвалася з сеці лаўцоў: сець разарвалася і мы вызваліліся.
8 Помач наша ў імі Госпада, які стварыў неба і зямлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 123

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.