1 Песьня ўзыходжаньняў. Калі ня Госпад збудуе дом, дарэмна стараліся будаўнікі; калі ня Госпад будзе сьцерагчы места, дарэмна ня спаў вартаўнік.
2 Дарэмна ўставаць рана вам, што спажываеце хлеб журбы: лёгшы, уставайце пасьля таго, як Госпад дасьць сон любым сваім.
3 Вось спадчына ад Госпада — сыны, узнагарода — плод улоньня.
4 Як стрэлы ў руцэ дужага, так сыны выгнаньнікаў.
5 Шчасьлівы той, хто споўніць праз іх жаданьне сваё: не асаромяцца, калі будуць гаварыць з ворагамі сваімі ў браме.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 126
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.