1 Алілуя! Я паверыў, таму загаварыў: я ж быў вельмі прыніжаны.
2 І сказаў я ў няўцямнасьці маёй: «Кожны чалавек хлус».
3 Што дам Госпаду ўзамен за ўсё, што Ён даў мне?
4 Чашу збаўленьня прыму і буду клікаць імя Гасподняе.
5 Выканаю мае абяцаньні Госпаду перад усім народам Яго.
6 Пачэсная перад Госпадам сьмерць сьвятых Яго.
7 О Госпадзе, я слуга Твой, я слуга Твой і сын служкі Тваёй: Ты разарваў мае путы.
8 Прынясу Табе ахвяру хвалы і буду клікаць у імя Гасподняе.
9 Выканаю мае абяцаньні Госпаду перад усім народам Яго,
10 у дварах дому Гасподняга, пасярод цябе, Ерусаліме.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 115

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.