1 Песьня ўзыходжаньняў. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: «Пойдзем у дом Гасподні».
2 Ногі нашыя стаялі ў дварах тваіх, Ерусаліме.
3 Ерусалім, збудаваны як горад суцэльны.
4 Бо туды ўзыходзілі калены, калены Гасподнія, на сьведчаньне Ізраілю, каб дзякаваць імю Гасподняму.
5 Бо там пастаўленыя пасады судовыя, пасады ў доме Давідавым.
6 Прасіце супакою для Ерусаліму, і хай будзе дастатак для тых, што любяць цябе.
7 Хай жа будзе супакой у сіле тваёй і дастатак у мурах тваіх.
8 З увагі на братоў маіх і блізкіх маіх я гаварыў пра мір адносна цябе.
9 З увагі на дом Госпада Бога нашага я жадаў дабра табе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 121
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.