Псалтыр 121 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.
Песьня ўзыходжаньняў. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: «Пойдзем у дом Гасподні».
Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, —
Ногі нашыя стаялі ў дварах тваіх, Ерусаліме.
Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,
Ерусалім, збудаваны як горад суцэльны.
куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.
Бо туды ўзыходзілі калены, калены Гасподнія, на сьведчаньне Ізраілю, каб дзякаваць імю Гасподняму.
Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.
Бо там пастаўленыя пасады судовыя, пасады ў доме Давідавым.
Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!
Прасіце супакою для Ерусаліму, і хай будзе дастатак для тых, што любяць цябе.
Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства — у харомах тваіх!
Хай жа будзе супакой у сіле тваёй і дастатак у мурах тваіх.
Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»
З увагі на братоў маіх і блізкіх маіх я гаварыў пра мір адносна цябе.
Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.
З увагі на дом Госпада Бога нашага я жадаў дабра табе.