Псалтыр 86 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.
 
Сыном Карэевым. Псалом. Песьня.

Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.
 
Асновы яго на горах сьвятых: Госпад любіць брамы Сыёну больш за ўсе сялібы Якуба.

Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!
 
Слаўнае казалі пра цябе, места Божае!

Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, — скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».
 
Прыгадаю Рагаб і Бабілён тым, што ведаюць мяне; а вось іншапляменьнікі, і Тыр, і народ этыёпскі: яны нарадзіліся там.

А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».
 
«Маці Сыён» — скажа чалавек, і чалавек нарадзіўся ў ім, і сам Усявышні заснаваў яго.

Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».
 
У сьпісе народаў і князёў Госпад пакажа тых, што былі ў ім. Бо жыльлё ўсіх радасных у табе.

І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.