Псалтыр 86 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Просьба. Давідаў. Нахіні, Госпадзе, вуха Тваё і выслухай мяне, бо ўбогі я і бедны.
Сыном Карэевым. Псалом. Песьня.
Сцеражы душу маю, бо я цнатлівы, збаў слугу Твайго, Божа мой, які ўскладае надзею на Цябе.
Асновы яго на горах сьвятых: Госпад любіць брамы Сыёну больш за ўсе сялібы Якуба.
Злітуйся нада мной, Госпадзе, бо да Цябе ўсклікаў я цэлы дзень.
Слаўнае казалі пра цябе, места Божае!
Узвесялі душу Твайго слугі, бо да Цябе, Госпадзе, узвысіў я душу маю.
Прыгадаю Рагаб і Бабілён тым, што ведаюць мяне; а вось іншапляменьнікі, і Тыр, і народ этыёпскі: яны нарадзіліся там.
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.
«Маці Сыён» — скажа чалавек, і чалавек нарадзіўся ў ім, і сам Усявышні заснаваў яго.
Успрымі вушамі, Госпадзе, малітву маю і звярні ўвагу на голас малення майго.
У сьпісе народаў і князёў Госпад пакажа тых, што былі ў ім. Бо жыльлё ўсіх радасных у табе.
У дзень бяды маёй клічу я Цябе, бо ведаю, што Ты выслухаеш мяне.
Няма Табе, Госпадзе, роўнага між багоў і няма нічога [такога ж], як справы Твае.
Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
Бо вялікі Ты і творыш цуды. Ты толькі адзін Бог.
Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму, і буду хадзіць я ў праўдзе Тваёй; зрабі шчырым сэрца маё, каб шанавала яно імя Тваё.
Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім і буду вечна праслаўляць імя Тваё,
бо міласэрнасць Твая да мяне вялікая і вырваў Ты душу маю з пекла апраметнага.
Божа, пыхліўцы паўсталі супраць мяне, і зграя моцных шукае душу маю; і не паставілі яны Цябе перад сабою.
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
глянь на мяне і злітуйся нада мною, дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служанкі Сваёй.
Учыні са мною знак на дабро, каб убачылі тыя, што ненавідзяць мяне, і пасаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і пацешыў мяне.