Псалтыр 4 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. На струнах. Псальм Давідаў.
Кіраўніку хору. На струнных прыладах. Песьня Давіда.
Калі я клічу Цябе, выслухай мяне, Божа справядлівасці маёй. У турбоце Ты даваў мне прастору; злітуйся нада мною і выслухай маленне маё.
Калі я клікаў, Бог праведнасьці маёй пачуў мяне. У бядзе Ты вывеў мяне на прасьцяг. Зьмілуйся нада мною і выслухай малітву маю.
О сыны чалавечыя, дакуль жа будзеце благімі сэрцам? Чаму вы любіце марнасць і шукаеце хлусню?
Сыны людзкія, дакуль будзеце цяжкасардэчнымі? Чаму любіце пустое і шукаеце няпраўду?
Ведайце, што Госпад цудоўна ўслаўляе святога Свайго. Бог выслухае, калі буду Яго клікаць.
Дык ведайце, што дзіву годным учыніў Госпад праведніка свайго; Госпад пачуе мяне, калі буду клікаць Яго.
Калі гневаецеся, не грашыце; разважце ў сэрцах вашых на ложках вашых і супакойцеся!
Гневайцеся — і не грашыце; што кажаце ў вашых сэрцах, у тым кайцеся на пасьцелях вашых!
Складзіце ахвяру праўды і майце надзею ў Богу.
Прынясіце ахвяру праведнасьці і спадзявайцеся на Госпада.
Шмат якія кажуць: «Хто паказвае нам даброты?» Узнімі над намі, як знак, святло аблічча Твайго!
Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Зьзяньне твару Твайго, Госпадзе, стала яўным для нас.
Надаў Ты большую радасць у сэрца маё, чым калі памнажаюцца ў іх пшаніца ды віно.
Ты даў радасьць сэрцу майму, у той час як яны напоўніліся плодам сваёй пшаніцы, віна і алею.
У спакоі кладуся і засынаю, бо Ты адзіны, Госпадзе, даеш мне жыць ў бяспецы.
Я лягу спаць у супакоі і засну, бо адзін Ты, Госпадзе, даў мне жыць у надзеі.