Псалтыр 42 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Кіраўніку хору. Маскіль. Сыноў Корэ.
Псалом Давіда. Судзі мяне, Божа, і рассудзі справу маю супраць народу нязбожнага; ад чалавека нягоднага і крывадушнага ратуй мяне.
Як алень імкнецца да водаў крынічных, так імкнецца душа мая да Цябе, Божа.
Бо Ты, Божа, моц мая: чаму Ты мяне адкінуў? І чаму хаджу я з сумным тварам, у той час як вораг мой націскае?
Адчула смагу душа мая да Бога моцнага, жывога: калі ж пайду я і з’яўлюся перад Богам?
Пашлі сьвятло Тваё і праўду Тваю: яны вялі мяне і прывялі да гары сьвятой Тваёй і да сядзібаў Тваіх.
Сталі хлебам слёзы мае днём і ноччу, калі кажуць мне штодня: «Дзе ж Бог твой?»
І я прыйду да ахвярніка Божага, да Бога, які весяліць маладосьць маю; буду на гусьлях праслаўляць Цябе, Божа, Божа мой!
Прыпамінаю я гэта, і хвалююся ў душы маёй, бо я прыйшоў у грамадзе, у самы дом Божы, з голасам радасці і вызнання ў святкаванні ўслаўляючай працэсіі.
Чаму ты сумная, душа мая, чаму трывожыш мяне? Спадзявайся на Бога, бо я буду дзякаваць Яму: Ён збаўленьне аблічча майго і Бог мой.
Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».
Ува мне самім душа мая маркотная, таму ўспамінаю Цябе з зямлі Ярдана і Гэрмону, з гары Мізар.
Бездань заклікае бездань пад шум вадаспадаў Тваіх. Усе віры Твае і хвалі Твае на мяне нахлынулі.
Калі ўдзень надзеліць мяне Госпад ласкаю Сваёю, то і ноччу песня для Яго ёсць у мяне: малітва да Бога жыцця майго.
Кажу я Богу: «Ты — мая скала. Чаму забываешся Ты пра мяне? Чаму я крочу засмучаны, а вораг чыніць мне пераслед?»
Уздрыгваюць косці мае, а тыя, што прыцясняюць мяне, зняважылі мяне і кажуць мне штодзень: «Дзе Бог твой?»
Чаму ты смутная, душа мая, і чаго трывожышся ўва мне? Май надзею ў Богу, бо я ўсё роўна буду вызнаваць Яго: «Збаўленне аблічча майго» і «Бог мой».