Псалтыр 55 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Пра людзей, аддаленых ад сьвятых, памятная песьня Давіда, калі паланілі яго чужынцы ў Гэфі.

Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.
 
Зьмілуйся нада мною, Божа, бо патаптаў мяне чалавек, увесь дзень, нападаючы, прыцясьняў мяне.

Звярні ўвагу на мяне і выслухай мяне! Я стрывожаны ў розуме маім і стурбаваны
 
Ворагі мае тапталі мяне ўвесь дзень ад сьвітанку, бо многа тых, што нападаюць на мяне.

ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.
 
Яны збаяцца, а я буду спадзявацца на Цябе!

Пакутуе ўва мне маё сэрца, і смяротны жах напаў на мяне.
 
У Богу ўслаўлю словы мае; на Бога спадзяваўся я ўвесь дзень, не збаюся, што зробіць мне цела.

Страх і трымценне апанавалі мяне, і ахапіў мяне сполах.
 
Увесь дзень яны грэбавалі словамі маімі, усе задумы іх былі супраць мяне на зло.

І кажу: «О, каб меў я крылы, як галубка, — і паляцеў бы і спачыў бы?
 
Яны паселяцца побач і схаваюцца, будуць сачыць за маімі крокамі, рабіць засаду на душу маю.

Вось, кінуся я наўцёкі і застануся ў пустыні.
 
Ты ж ні за што не ратуй іх: у гневе выгубі гэтых людзей, Божа!

Буду шукаць я Таго, Хто збавіць мяне ад подыху буры і навальніцы».
 
Я распавёў Табе пра жыцьцё маё, Ты паклаў сьлёзы мае перад Табою згодна з абяцаньнем Тваім.

Расцерушы, Госпадзе, раздзялі мовы іх, бо ўбачыў я раз’ятранасць і гвалт у горадзе.
 
Ворагі мае павернуць назад у дзень, калі я паклічу Цябе: вось я пазнаў, што Ты Бог мой.

Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;
 
У Богу ўслаўлю слова, у Госпадзе ўслаўлю сказ.

і не сыходзяць з плошчаў яго круцельства і ашуканства.
 
На Бога спадзяваўся я, не збаюся, што зробіць мне чалавек.

Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.
 
На мне, Божа, абяцаньні, якія споўню дзеля хвалы Тваёй,

Але ты, чалавеча, аднагодак мой, сваяк і прыяцель мой,
 
бо Ты выбавіў душу маю ад сьмерці і ногі мае ад спатыкненьня. Буду даспадобы Госпаду ў сьвятле жывых.

з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.
 

Хай сыдзе на іх смерць, хай жывымі сыдуць яны ў пекла, бо злачынства [пануе] у дамах іх, паміж імі.
 

А я паклічу Бога, і Бог збавіць мяне.
 

Вечарам, раніцай і апоўдзень буду я разважаць і ўздыхаць, і Ён пачуе голас мой.
 

Адкупіць Ён у супакоі душу маю ў тых, якія нападаюць на мяне, бо яны сярод многіх — супраць мяне.
 

Пачуе Бог і ўпакорыць іх, бо Ён — спакон вякоў. А яны не мяняюцца і не баяцца Бога.
 

Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.
 

Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.
 

Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.
 

А Ты, Божа, укінеш іх у студню згубы; людзі крыважэрныя і падступныя не дажывуць да палавіны дзён сваіх, а я вось спадзяюся на Цябе, Госпадзе.