Псалтыр 101 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Давідаў. Псальм. Буду спяваць пра міласэрнасць і суд. Буду Табе, Госпадзе, псальмы спяваць.
 
Малітва ўбогага, які ў сваёй журбе моліцца Госпаду.

Буду асэнсоўваць на шляху бязгрэшным, калі Ты прыйдзеш да мяне? Буду я хадзіць у беззаганнасці сэрца майго, пасярод дома майго.
 
Госпадзе, пачуй малітву маю, і хай крык мой дойдзе да Цябе.

Не стаўлю перад вачамі маімі ўчынак нячысты, ненавіджу я таго, хто ўчыняе крывадушныя справы; не дакранаецца да мяне.
 
Не адвяртай твару Твайго ад мяне ў дзень, калі буду прыгнечаны; нахілі вуха Тваё да мяне: у дзень, калі буду клікаць Цябе, выслухай мяне хутка!

Сэрца заганнае аддаліцца ад мяне, не спазнаю я ліхадзейнага.
 
Бо дні мае счэзьлі, як дым, і прасохлі, як хвораст, косьці мае.

Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.
 
Я пакрыўся ржой, як трава, і высахла сэрца маё, бо я забыў есьці хлеб мой.

Вочы мае — да верных зямлі, каб сядзелі яны побач са мной. Хто ходзіць шляхам беззаганным, той будзе мне служыць.
 
Ад голасу стогну майго прыліпла косьць мая да цела майго.

Не будзе жыць у доме маім той, хто праяўляе пыху; хто гаворыць зманліва, не будзе стаяць перад вачамі маімі.
 
Я стаў падобны да пэлікана ў пустыні, быў быццам сава на руінах.

На досвітку буду праганяць усіх грэшнікаў зямлі, каб выкараніць з горада Госпадава ўсіх тых, што чыняць несправядлівасць.
 
Я ня спаў і стаў як самотны верабей на страсе.