Псалтыр 28 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Давідаў. Да Цябе, Госпадзе, усклікаю; Божа мой, не будзь бязмоўным перада мною, і я ніколі не буду падобны да тых, што сыходзяць у магілу.
 
Псалом Давіда пры заканчэньні скініі. Прынясіце Госпаду, сыны Божыя, прынясіце Госпаду бараноў маладых, прынясіце Госпаду славу і пашану!

Выслухай голас малення майго, калі ўсклікаю да Цябе, калі ўздымаю рукі мае да святой святыні Тваёй.
 
Прынясіце Госпаду славу імю Яго, пакланіцеся Госпаду на двары сьвятым Яго.

Не прыцягвай мяне разам з грэшнікамі і з тымі, што чыняць несправядлівасць. Яны размаўляюць мірна з блізкім сваім, але ж ліха ў сэрцы іх.
 
Голас Госпада над водамі! Бог славы загрымеў, Госпад над водамі многімі!

Дай ім паводле спраў іх і паводле нягоднасці вымыслаў іх. Паводле справы рук іх адплаці ім, аддай ім адплату іх.
 
Голас Госпада магутны, голас Госпада велічны!

Паколькі не разумеюць яны спраў Госпада і справу рук Яго, зруйнуй іх і не аднаўляй.
 
Голас Госпада, які кедры ламае: і зломіць Госпад кедры Лібану,

Дабраславёны Госпад, бо выслухаў голас малення майго.
 
і скрышыць Ён іх, як цялятка лібанскае; а любы Яго — як сын аднарога.

Госпад — памочнік мой і абаронца мой, у Ім знайшло надзею сэрца маё, і ў песні маёй адкрыюся Яму.
 
Голас Госпада, які крэсіць полымя агню,

Госпад — цвярдыня народа Свайго і збавеннае прыбежышча намашчэнца Свайго.
 
голас Госпада, які трасе пустыню: Госпад страсяне пустыню Кадыйскую.

Збаў Твой народ і дай дабраславенне нашчадкам Тваім, і пасві іх і ўзвышай іх на векі вечныя.
 
Голас Госпада, які дае моц аленям і агаляе дубровы; а ў храме Яго кожны гаворыць пра славу.