Псалтыр 33 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Весяліцеся, справядлівыя, у Госпадзе; справядлівым належыцца пахвала.
 
Псалом Давіда, калі ён прыкінуўся неразумным перад Абімэлехам, і той адпусьціў яго, і ён адышоў.

Вызнавайце Госпада на гуслях, грайце Яму на псалтыры дзесяціструннай.
 
Увесь час бласлаўляць буду Госпада: хвала Яго заўжды на вуснах маіх.

Спявайце Яму новую песню, стройна Яму грайце з ускліканнямі.
 
Госпадам будзе хваліцца душа мая: хай пачуюць лагодныя і ўзрадуюцца.

Бо праўдзівае слова Божае, і ўсе справы Яго верныя.
 
Узьвялічвайце Госпада са мною, і будзем разам узносіць імя Яго.

Ён любіць справядлівасць і закон, зямля поўная міласэрнасці Госпада.
 
Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне, і ад усіх бедаў выратаваў мяне.

Словам Госпадавым створаны нябёсы і дыханнем вуснаў Яго кожная сіла іх.
 
Прыступіце да Яго і прасьвятліцеся, і твары вашыя ня будуць пасаромленыя.

Быццам у мяшок, збірае Ён воды марскія, у скарбніцах складае бяздонні.
 
Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад пачуў яго, і ад усіх бедаў выбавіў яго.

Хай уся зямля баіцца Бога, перад абліччам Яго хай трымцяць усе жыхары свету.
 
Анёл Гасподні стане вакол тых, што баяцца Яго, і выратуе іх.

Бо Ён сказаў, і сталася; Ён загадаў і стварылася.
 
Пакаштуйце і ўбачыце, што Госпад добры: шчасьлівы чалавек, які на Яго спадзяецца.

Госпад разбурае намеры паганаў, пустымі робіць задумы людзей.
 
Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Яго, бо тыя, што Яго баяцца, ня церпяць нястачы.

Намер Госпада трывае павечна, задумы Яго сэрца з роду ў род.
 
Багатыя зьбяднелі і згаладаліся, а тыя, што шукаюць Госпада, ня будуць пазбаўленыя ніякага дабра.

Шчасны той народ, для якога Госпад — гэта Бог, і той народ, які Ён выбраў Сабе ў спадчыну.
 
Хадзіце, дзеткі, паслухайце мяне: страху Гасподняму навучу вас.

Госпад глядзіць з неба, бачыць усіх сыноў чалавечых.
 
Хто той чалавек, што жадае жыцьця і што рады бачыць шчасьлівыя дні?

Зірнуў Ён з месца Свайго пражывання на ўсіх тых, што насяляюць зямлю.
 
Устрымай ад злога язык твой і вусны твае, каб не казаць хітрасьцяў.

Ён, Які ўтварыў кожнаму паасобку сэрцы іх, Які разумее ўсе справы іх.
 
Ухіляйся ад злога і чыні дабро, шукай супакою і імкніся да яго.

Не бывае вызвалены цар вялікай сілай і не вызваліцца волат дзякуючы вялікай сіле сваёй.
 
Вочы Госпада спачываюць на праведных, і вушы Яго чуюць малітву іх.

Ненадзейны конь для выратавання, і вялізнай сілай сваёй не ўратуе.
 
А твар Госпада на тых, што чыняць благое, каб вынішчыць памяць пра іх на зямлі.

Вось вочы Госпада над тымі, што Яго баяцца, і да тых, якія спадзяюцца на Яго ласку.
 
Усклікнулі праведнікі, і Госпад пачуў іх, і ад усіх бедаў іх выратаваў іх.

Каб вырваў Ён у смерці душы іх і каб карміў іх у час голаду.
 
Блізкі Госпад да скрушлівых сэрцам, пакорных духам Ён выбаўляе.

Душа наша мае надзею на Госпада. Ён — наш памочнік і абарона,
 
Шмат бедаў у праведнікаў, і ад усіх іх ратуе іх Госпад.

бо ў Ім узрадуецца наша сэрца, і ў імю Яго мы знайшлі надзею.
 
Ён сьцеражэ ўсе косьці іх: ніводная з іх ня скрышыцца.

Дык няхай жыве міласэрнасць Твая, Госпадзе, да нас, як і мы ўскладаем надзею на Цябе.
 
Сьмерць грэшнікаў лютая, і грашаць тыя, што ненавідзяць праведніка.