Псалтыр 96 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Спявайце Госпаду новую песню, спявай Госпаду, уся зямля.
Псалом Давіда, калі парадкавалі ягоную зямлю. Госпад пануе: хай радуецца зямля, хай цешацца астравы шматлікія.
Спявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Яго, абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне.
Хмара і цемра вакол Яго, справядлівасьць і суд — аснова пасаду Яго.
Абвяшчайце між паганамі хвалу Яго, сярод усіх народаў — цуды Яго.
Агонь пойдзе перад Ім і спаліць навокал ворагаў Яго.
Бо вялікі ёсць Госпад, і годны хвалы бязмежнай, варты ўшанавання больш за ўсіх багоў.
Маланкі Яго асьвятлілі сусьвет, зямля ўбачыла і захісталася.
Бо ўсе паганскія багі — марнасць, Госпад жа стварыў нябёсы.
Горы расталі, быццам воск, ад твару Госпада, ад твару Госпада ўсёй зямлі.
Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба — у свяцілішчы Яго.
Нябёсы абвясьцілі справядлівасьць Яго, і ўсе людзі ўбачылі славу Яго.
Прыносьце Госпаду, сем’і народаў, прыносьце Госпаду хвалу і магутнасць,
Хай асаромяцца ўсе, што пакланяюцца балванам і хваляцца ідаламі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго!
Прыносьце Госпаду хвалу імя Яго. Прыносьце ахвяры і ўваходзьце ў дзядзінец Яго.
Сыён пачуў і ўзрадаваўся, і дочкі Юды ўсьцешыліся з судоў Тваіх, Госпадзе.
Пакланіцеся Госпаду са святой урачыстасцю. Трымці перад абліччам Яго, уся зямля.
Бо Ты — Госпад Усявышні над усёй зямлёю, Ты вельмі ўзвышаесься над усімі багамі.
Кажыце сярод народаў: Госпад заваладарыў, бо Ён выправіў сусвет, які не пахіснецца; будзе судзіць Ён народы па справядлівасці.
Вы, што любіце Госпада, ненавідзьце зло! Госпад ахоўвае душы праведных сваіх, з рукі грэшнікаў вызваліць іх.
Хай весяляцца нябёсы і радуецца зямля, хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе.
Сьвятло зазьзяла для праведніка і радасьць для праведных сэрцам.
Хай цешацца палі і ўсё, што на іх. Тады ўзрадуюцца ўсе лясныя дрэвы,
Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе і праслаўляйце памяць сьвятасьці Яго!
перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.