Псалтыр 2 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Чаму бунтуюцца плямёны і народы задумваюць марнае?
Чаму замітусіліся народы і людзі задумалі марнае?
Узнімаюцца цары зямлі і князі збіраюцца супольна супраць Госпада і супраць Намашчэнца Яго:
Уладары зямлі паўсталі, і князі сабраліся разам на Госпада і на Яго памазаньніка:
«Парвём кайданы іх, і ярмо іх скінем з сябе!»
«Разарвем іх путы і скінем з сябе ярмо іх!»
Той, што жыве ў нябёсах, пасмяецца з іх, Госпад паздзекуецца з іх,
Той, хто жыве ў небе, пасьмяецца з іх, і Госпад пасароміць іх.
а потым скажа ім у гневе Сваім і ярасцю Сваёй узрушыць іх:
Тады загаворыць да іх у гневе сваім і ў абурэньні сваім устрывожыць іх.
«Гэта Я паставіў Валадара Свайго на Сіёне, на святой гары Маёй!
А я пастаўлены Ім уладаром над Сыёнам, гарой сьвятой Яго,
Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.
абвяшчаць пастанову Гасподнюю. Госпад сказаў мне: «Ты сын Мой, сёньня Я нарадзіў цябе.
Прасі Мяне, і Я дам табе ў спадчыну народы і на ўласнасць Табе зямныя прасторы.
Прасі ў Мяне, і дам табе як спадчыну тваю народы і канцы зямлі ў валоданьне тваё.
Валадарыць будзеш імі кіем жалезным, нібы глінянае начынне скрышыш іх”».
Жалезным жазлом будзеш пасьвіць іх і, быццам гліняны посуд, скрышыш іх».
А цяпер, цары, зразумейце, уцяміце [тыя], што выносіце прысуд на зямлі:
Дык цяпер зразумейце, уладары, навучыцеся, усе, што судзіце зямлю!
Служыце Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з дрыжаннем,
Служыце Госпаду са страхам і слаўце Яго з трапятаньнем.
Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.
Прыміце навуку, каб часам не разгневаўся Госпад, і згінеце, сышоўшы з праўдзівай дарогі, калі хутка загарыцца гнеў Яго. Шчасьлівыя ўсе, што на Яго спадзяюцца.