Псалтыр 145 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Хваленні. Давіда. АЛЕФ. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя.
 
Алілуя! Агея і Захара. Хвалі, душа мая, Госпада.

БЭТ. Кожны дзень буду дабраслаўляць Цябе і хваліць імя Тваё вечна і ў векі вечныя.
 
Праз усё жыцьцё маё буду хваліць Госпада, буду пяяць Богу майму, пакуль існую.

ГІМЭЛЬ. Вялікі Госпад і вельмі варты хвалы, і няма спасціжэння велічы Яго.
 
Не спадзявайцеся на князёў, на сыноў людзкіх, у якіх няма ратунку:

ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.
 
выйдзе дух яго, і ён вернецца ў зямлю сваю; у той дзень згінуць усе задумы яго.

ГЭ. Гавораць пра ўзвышнасць славы велічнасці Тваёй і абвяшчаюць цуды Твае.
 
Шчасьлівы той, каму Бог Якуба — памочнік яго: надзея яго на Госпада, Бога яго,

ВАЎ. І кажуць пра магуцце пострахаў Тваіх і расказваюць пра вялікасць Тваю.
 
які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх; які захоўвае праўду давеку,

ДЗАЙН. Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.
 
чыніць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Госпад вызваляе палонных,

ГЭТ. Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вялікай міласэрнасці.
 
Госпад прасьвятляе сьляпых, Госпад падымае пахілых, Госпад любіць праведнікаў.

ТЭТ. Ласкавы Госпад да ўсіх, і літасць Яго — над усімі справамі Яго.
 
Госпад ахоўвае прыхадняў, прыгорне сірату і ўдаву, а шлях грэшных разбурыць.

ЁД. Хай вызнаюць Цябе, Госпадзе, усе тварэнні Твае; і святыя Твае дабраслаўляць будуць Цябе.
 
Госпад будзе панаваць давеку, Бог твой, Сыёне, з роду ў род.

КАФ. Хай кажуць пра славу Валадарства Твайго і хай гавораць пра моц Тваю,
 

ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.
 

НУН. Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
 

САМЭК. Госпад падымае ўсіх, што падаюць, і падтрымлівае ўсіх зняможаных.
 

АІН. Вочы ўсіх з надзеяй глядзяць на Цябе, і Ты дасі ім ежу ў час належны.
 

ФЭ. Ты адкрываеш руку Тваю і напаўняеш кожную жывёлу.
 

САДЭ. Госпад справядлівы на ўсіх дарогах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
 

КОФ. Госпад блізкі тым, што прызываюць Яго, усім, якія прызываюць Яго ў праўдзе.
 

РЭС. Спаўняе ён просьбу тых, што шануюць Яго, і пачуе іх кліканне, і збавіць іх.
 

СІН. Госпад апякуецца над усімі, хто любіць Яго, а ўсіх грэшнікаў нішчыць.
 

ТАЎ. Хай хваляць Госпада вусны мае, і хай усякае стварэнне дабраслаўляе святое імя Яго ў векі вечныя.