Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.
 
Псалом Давіда: у першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што яе напаўняе, сусьвет і ўсе, што жывуць у ім.

На пашах зялёных Ён мяне ўладкаваў, па-над воды супачыну прывёў Ён мяне.
 
Ён на морах заснаваў яго і ўмацаваў яго на рэках.

Падмацаваў душу маю, вывеў мяне на шлях справядлівасці дзеля імя Свайго.
 
Хто ўзыдзе на гару Гасподнюю і хто стане на месцы сьвятым Яго?

Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
 
Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто не дарма атрымаў душу сваю і не прысягаў няшчыра бліжняму свайму.

Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
 
Той атрымае блаславеньне ад Госпада і міласьць ад Бога, Збаўцы свайго.

Спагаднасць і міласэрнасць будуць крочыць за мною следам, і пасялюся я ў доме Госпада на доўгія дні.
 
Такі род тых, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Бога Якубавага.