Псалтыр 74 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?
 
Кіраўніку хору. «Не загубі». Псалом. Песьні Асафа.

Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.
 
Будзем дзякаваць Табе, Божа, будзем дзякаваць Табе і будзем клікаць імя Тваё. Раскажу пра ўсе цуды Твае.

Узнясі крокі Твае да вечных руін: усё знішчыў непрыяцель у святыні.
 
«Калі прызначу час, буду судзіць справядліва.

Равуць тыя, што ненавідзяць Цябе, пасярод сходу Твайго; усклалі яны знакі свае як знакі [перамогі].
 
Разьмякла зямля і ўсе, што жывуць на ёй: Я ўмацаваў стаўпы яе.

Яны прыпадобнілі сябе да тых, што высока ўзносяць сякеру ў лясным гушчары.
 
Я сказаў беззаконьнікам: не чыніце беззаконьня! А грэшнікам: не ўзвышайце рога!»

Разбілі яны дзверы яе ўшчэнт; зруйнавалі бердышамі і сякерамі.
 
Не ўздымайце ўгору рога вашага і не гаварыце няпраўды на Бога!

Падпалілі яны агнём свяцілішча Тваё, ганебна скінулі на зямлю хорам імя Твайго;
 
Бо ні з усходу, ні з захаду, ні з пустынных гораў прыйдзе судзьдзя.

прамовілі яны ў сэрцы сваім: «Знішчым іх усіх разам». Спалілі яны ўсе святыні Божыя на зямлі.
 
Бо Бог — судзьдзя: аднаго паніжае, другога ўзвышае.

Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе.
 
Бо ў руцэ Госпада чаша, поўная моцнага віна прыпраўленага. І Ён нахіляе яе то ў адзін бок, то ў другі; а гушча яго не выпаражняецца: будуць піць яе ўсе грэшнікі зямлі.

Дакуль жа, Божа, будзе здзекавацца непрыяцель? Ці ж вечна будзе знеслаўляць праціўнік імя Тваё?
 
А я буду цешыцца давеку, буду апяваць Бога Якуба.

Чаму ж Ты адводзіш руку Тваю і трымаеш правіцу Тваю за пазухай Тваёй?
 
І ўсе рогі грэшнікаў скрышу, а рогі праведніка ўздымуцца ўгору.

Але ж Бог — наш цар спрадвеку, учыніў Ён збаўленні пасярод зямлі.
 

Ты рассек мора магуццем Тваім, сцёр галовы драконаў у водах.
 

Ты растаптаў галовы Левіятана, аддаў яго на ежу марскім страшыдлам.
 

Ты прабіў крыніцы і ручаі; Ты высушыў велічныя рэкі.
 

Твой дзень і Твая ноч; Ты змайстраваў свяцілы і сонца.
 

Ты ўсталяваў усе межы зямлі, лета і зіму — Ты стварыў гэта.
 

Помні пра гэта: непрыяцель зняважыў Госпада, і народ неразумны зняславіў імя Тваё.
 

Не аддавай звярам душы тых, што вызнаюць Цябе, і не забудзь навечна пра душы бедных Тваіх.
 

Зірні на запавет, бо сховы зямныя поўныя прыбежышчаў гвалту.
 

Хай пакорлівы не вяртаецца пасаромленым; бедны і ўбогі хай хваляць імя Тваё.
 

Уздыміся, Божа, будзь суддзёю ў справе Тваёй; памятай пра ганьбаванні Твае, якія цэлы дзень спараджае неразумны.
 

Не забывайся на галасы непрыяцеляў Тваіх; заўсёды ўздымаецца гоман праціўнікаў Тваіх.