Псалтыр 51 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Навука Давіда

Калі прыбыў да яго прарок Натан, пасля таго як учыніў ён грэх з Бэтсэбай.
 
пасьля таго, як прыйшоў Дойк Ідумэйскі і данёс Саўлу, сказаўшы, што Давід прыйшоў у дом Абімэлеха.

Злітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасці Тваёй; і паводле мноства літасцівасці Тваёй зруйнуй правіннасць маю.
 
Чаго ты, дужы, хвалісься ў злосьці беззаконьнем?

Яшчэ больш абмый мяне ад правіннасці маёй і ад граху майго ачысці мяне.
 
Увесь дзень язык твой прыдумваў няправеднае: быццам вострай брытвай, ты чыніў падман.

Бо я прызнаю правіннасць маю, і грэх мой заўсёды перада мною.
 
Ты палюбіў зло больш за дабро, няправеднасьць больш, як казаць праўду.

Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.
 
Палюбіў ты ўсе згубныя словы, мову няшчырую.

Вось жа нарадзіўся я ў правіннасці, і ў граху пачала мяне маці мая.
 
Таму Бог зьнішчыць цябе да канца, вырве і выселіць цябе з твайго жыльля і корань твой — з зямлі жывых.

Вось жа палюбіў Ты праўду ў сэрцы і патаемна адкрыў Ты мне мудрасць.
 
Праведнікі ўбачаць, і збаяцца, і пасьмяюцца з яго, і скажуць:

Пакрапі мяне гізопам — і стану чыстым, памый мяне — і стану бялейшы за снег.
 
«Вось чалавек, які ня ўзяў Бога сабе памочнікам, а спадзяваўся на мноства багацьця свайго і ўмацоўваўся ў марнасьці сваёй».

Дай мне пачуць пацеху і весялосць, і ўзрадуюцца косці, якія Ты паламаў.
 
А я, быццам пладавітае дрэўца аліўнае ў доме Божым, спадзяваўся на Божую міласьць на век і на век вякоў.

Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх, і зруйнуй усе мае правіннасці.
 
Буду дзякаваць Табе давеку за тое, што Ты ўчыніў, і спадзявацца на імя Тваё, бо яно добрае ў вачах сьвятых Тваіх.

Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і моцны дух аднаві ва ўлонні маім.
 

Не адганяй мяне ад Твайго аблічча і Духа Святога Твайго не адбірай у мяне.
 

Вярні мне пацеху збаўлення Твайго і самым руплівым духам узмацуй мяне.
 

Буду вучыць я збачэнцаў з Тваіх дарог, і тады бязбожнікі вернуцца да Цябе.
 

Вызваль мяне ад [віны пралітай] крыві, Божа, Божа збаўлення майго. Хай славіць радасна язык мой справядлівасць Тваю.
 

Госпадзе, адчыні вусны мае, і вусны мае стануць апавяшчаць Тваю хвалу.
 

Але ж не пацяшае Цябе ахвяра, цэласпаленне, калі прынясу яго, Табе не спадабаецца.
 

Ахвяра Богу — дух спакутаваны; сэрца стурбаванага і пакорлівага, Божа, Ты не адцураешся.
 

Будзь спагадлівым, Госпадзе, у Сваёй добразычлівасці да Сіёна, каб збудаваліся муры Ерузаліма.
 

Тады прымеш Ты ахвяру справядлівасці, прынашэнні і цэласпаленні; тады буду складаць на ахвяру Табе цялят.