Псалтыр 142 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана
Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне. Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;
Псалом Давіда, калі ягоны сын перасьледаваў яго. Госпадзе, пачуй малітву маю, у праўдзе Тваёй уваж просьбу маю, выслухай мяне ў Тваёй справядлівасьці.
Перад Ім выліваю я лямантаванне маё, і бяду маю перад Ім абвяшчаю.
І не ўступай у суд са слугой Тваім, бо ніхто з жывых не апраўдаецца перад Табою.
Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.
Бо вораг перасьледаваў душу маю, жыцьцё маё панізіў да зямлі, у цемры пасяліў мяне, як памерлых адвеку.
Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.
І ўпаў ува мне дух мой, сэрца маё ўва мне ўстрывожылася.
Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».
Я прыгадаў даўнія дні, разважаў пра ўсе дзеі Твае і над творамі рук Тваіх задумваўся.
Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне.
Да Цябе ўзьняў я рукі мае: душа мая быццам бязводная зямля перад Табою.
Выведзі душу маю з вязніцы, каб вызнаваць мне імя Тваё; акружаць мяне справядлівыя, калі Ты дасі мне адплату.
Выслухай мяне хутка, Госпадзе, бо дух мой зьнямогся; не адвяртай твару Твайго ад мяне, бо стану падобны да тых, што зыходзяць у магілу.