Псалтыр 53 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў.
 
Кіраўніку хору. Навука Давіда

Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.
 
ў песьнях, калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: ці ня ў нас хаваецца Давід?

Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога.
 
Божа, імем Тваім збаў мяне і сілаю Тваёю судзі мяне.

Усе адвярнуліся, як адзін, разбэсціліся, няма нікога, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.
 
Выслухай, Божа, малітву маю, пачуй словы вуснаў маіх.

Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
 
Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і дужыя шукалі душы маёй, і ня мелі Бога перад сабою.

там трымцелі яны ад страху, дзе страху не было. Бо Бог рассыпаў косці тых, якія цябе прыгняталі; пасаромлены яны, бо Бог адцураўся іх.
 
Але вось Бог памагае мне, і Госпад — заступнік душы маёй.

Хто дасць з Сіёна збаўленне для Ізраэля? Калі адменіць Бог долю народа свайго, тады ўзрадуецца Якуб і ўзвесяліцца Ізраэль.
 
Ён паверне зло на ворагаў маіх: у праўдзе Тваёй вынішчы іх!