Псалтыр 53 верш » Псалтыр 53:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 53 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 53:2 / Пс 53:2

Filter: all
калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: «ці ня ў вас хаваецца Давід?»

Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.

Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.

Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, робячы агіднае бяспраўе; няма нікога, што рабіў бы дабро.

Казаў неразумны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Распусьціліся яны й паступаюць агідна; ніхто з іх ня робіць добрага.

Няразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога.» Яны ёсьць сапсаваныя, яны чыняць агіднае бяззаконьне. Няма нікога, хто робіць дабро.

ў песьнях, калі прыйшлі Зіфэі і сказалі Саўлу: ці ня ў нас хаваецца Давід?

Сказаў дурань у сэрцы сваім: “Бога няма!”. Яны ілжывыя, сапсутыя, агідныя: няма чалавека пачэснага.

Калі прыйшлі Зіфеі і спыталі Саула: «Ці не ў нас хаваецца Давід?»

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter