1 Кіраўніку хору. На Магалаф. Навука Давідава.
2 Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, робячы агіднае бяспраўе; няма нікога, што рабіў бы дабро.
3 Бог глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць, ці ё цямячы, што шукае Бога.
4 Яны ўсі адступілі разам, сталі нячыстыя; няма нікога, што рабіў бы дабро, нікагусенькі.
5 Нягож ня ведаюць ліхадзеі, каторыя ядуць люд мой, бы хлеб, Бога ня гукаюць?
6 Там яны напалохаліся, а спалоху ня было; бо Бог рассыпаў косьці аблягаючага. Ты іх засароміў, бо Бог пагрэбаваў імі.
7 Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як зьверне Бог палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраэль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 53

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.