1 Кіраўніку хору на струнных снадзях. Псальма Давідава.
2 Як я гукаю, адкажы імне, о Божа справядлівасьці мае! У цясноце Ты даў імне прастору. Зьмілуйся над імною й пачуй малітву маю!
3 Сынове людзкія, пакуль будзеце вы задаваць сорам сьці маёй? любіць пусьціню і шукаць маны? Сэля.
4 І ведайце, што аддзяліў СПАДАР набожнага Сабе; СПАДАР чуе, як я гукаю да Яго.
5 Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля.
6 Абракайце аброкі справядлівасьці і спадзявайцеся на СПАДАРА.
7 Шмат хто кажа: «Хто пакажа нам дабро?» Узьнімі нам, СПАДАРУ, сьвятліню віду Свайго!
8 Ты даў радасьць у сэрца мае адгэнуль, як збожжа а вінны сок іхныя памножыліся.
9 У супакою лягу і якга засну, бо Ты адзін, СПАДАРУ, даеш імне жыць у бясьпечнасьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 4

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.